Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» адкрыла рэгулярны рэйс з Мінска ў Палангу


Рэйсы будуць выконвацца па нядзелях з 19 чэрвеня па 4 верасьня з вылетам зь Менска ў 10.15, з Палангі — у 12.10. Час у дарозе складзе 1 гадзіну 10 мінут. Палёты будуць выконвацца самалётам Boeing 737-500, паведамляе БелаПАН.

Пагадненьне аб супрацоўніцтве паміж «Белавія» і мэрыяй Палангі было падпісана 5 лютага. «Арыентуючыся на пажаданьні і магчымасьці пасажыраў, мы змаглі прапанаваць кірунак для летняга адпачынку па прывабных тарыфах. Так, кошт пералёту Мінск — Паланга ў адзін бок складзе з усімі зборамі ад 55 еўра, а туды-назад — ад 99 еўра», — паведаміў пасьля падпісаньня пагадненьня намесьнік генэральнага дырэктара ААТ «Авіякампанія «Белавія» Ігар Чаргінец.

У «Белавія» таксама адзначылі, што прапанаваць такія кошты для пасажыраў стала магчымым у тым ліку дзякуючы дапамозе Эўразьвязу.

Паланга стала другім пасля Вільнюса літоўскім кірункам беларускай авіякампаніі. Пасажыры, якія ляцяць з Палангі, у нацыянальным аэрапорце Мінск могуць скарыстацца стыкоўкамі з іншымі рэйсамі беларускага перавозчыка для палётаў у Казахстан, Грузію, Расію і ва Украіну.

XS
SM
MD
LG