Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Справядлівы сьвет» будзе весьці выбарчую кампанію пад лёзунгам «За справядлівую Беларусь!»


Belarus - Sergei Kalyakin 05Aug2015

Belarus - Sergei Kalyakin 05Aug2015

Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет» мае намер «актыўна і поўнамаштабна» ўдзельнічаць у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Яны лічаць гэту кампанію «галоўным палітычным дзеяньнем гэтага года». Пастанова аб тактыцы ўдзелу ў выбарах была прынята 19 чэрвеня на пасяджэньні пленуму цэнтральнага камітэту партыі, паведамляе БелаПАН.

Паводле партыйцаў, выбарчая кампанія «будзе праходзіць на фоне поўнага правалу дзяржаўных праграм сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі».

Яны лічаць, што ў цяперашніх умовах павышаецца «попыт на пазытыўную альтэрнатыву разьвіцьця краіны», — лічаць прадстаўнікі «Справядлівага сьвету».

Выбарчую кампанію партыя «Справядлівы сьвет» плянуе весьці пад лёзунгам «За справядлівую Беларусь!».

Парлямэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 11 верасьня.

XS
SM
MD
LG