Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі на возеры ў выніку шторму патанула 10 дзяцей, яшчэ 2 зьніклі


Трагедыя адбылася ў Карэліі на возеры Сямозера ў ноч на 19 чэрвеня. Дзьве лодкі, на якіх плылі 26 чалавек, зь іх 24 дзеці, патрапілі ў шторм і затанулі.

Паводле крыніцы з мэдычнай установы Карэліі ўдалося выратаваць 13 чалавек, але рэгіянальны МЧС Расеі пацьвярджае выратаваньне 11. Ужо вядома, што ў трагедыі загінулі 10 чалавек, з іх адзін дарослы, пошукі яшчэ трох чалавек, у тым ліку дарослага, працягваюцца, перадае «Інтэрфакс».

Паводле ўправы турызму Міністэрства культуры Карэліі ў турыстычнай групе, якая наведала возера, былі дзеці ўзросту ад 12 да 15 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG