Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штаны Гітлера, капсула з атрутай для Герынга на аўкцыёне ў Мюнхэне


Адольф Гітлер
Адольф Гітлер

У Мюнхэне прайшоў аўкцыён асабістых рэчаў кіраўнікоў Трэцяга рэйху.

Аўкцыйны дом Hermann Historica, вядомы продажам артэфактаў з «асаблівым» мінулым, правеў аўкцыён, на якім прадаваліся асабістыя рэчы кіраўнікоў нацысцкай Нямеччыны.

Паводле нямецкай газеты Frankfurter Allgemeine Zeitung, у прыватнасьці, на продаж былі выстаўленыя некалькі пар штаноў Адольфа Гітлера, асабістыя рэчы ягонай палюбоўніцы і жонкі Евы Браўн, таксама рэчы, датычныя іншых вядомых асобаў Трэцяга рэйху.

Гэтак, прадавалася капсула з-пад атруты, якая належала Герману Герынгу, а таксама кавалак вяроўкі, на якой быў павешаны Эрнст Кальтэнбрунэр.

Арганізатары аўкцыёну разьлічвалі атрымаць прыбытак у 170 тысяч эўра, але ці дасягнулі яны такой сумы, пакуль невядома. У мэдыях Нямеччыны адбылася дыскусія наконт мэтазгоднасьці падобных аўкцыёнаў. Некаторыя мяркуюць, што яны спрыяюць распаўсюду нэафашысцкіх поглядаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG