Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выканкам Міжнароднага Алімпійскага камітэту закрыў лёгкаатлетам РФ шлях на Алімпіяду


Выканкам Міжнароднага Алімпійскага камітэту (МАК) падтрымаў рашэньне адхіліць расейскіх лёгкаатлетаў ад удзелу ў Алімпіядзе-2016.

У прынятай па выніках тэлефоннай канфэрэнцыі заяве гаворыцца, што МАК і далей ня будзе мірыцца з ужываньнем допінгу ў спорце і 21 чэрвеня на пасяджэньні ў Лязане (Швэйцарыя) зробіць заяву па гэтым пытаньні. Тады ж будзе абвешчана і канчатковае рашэньне па Расеі.

Пра тое, што МАК наўрад ці адменіць забарону на ўдзел расейскіх лёгкаатлетаў ў Алімпійскіх гульнях у Бразыліі раней у суботу заявіў віцэ-прэзыдэнт арганізацыі Джон Коўтс у інтэрвію агенцтву Reuters.

17 чэрвеня Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF) пакінула ў сіле дыскваліфікацыю Усерасейскай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі. Пры гэтым кіраўнік арганізацыі Сэбасьціян Коў, заявіў, што шанец прыняць удзел у Алімпійскіх гульнях ёсьць у тых спартоўцаў з Расеі, якія дакажуць сваю недатычнасьць да ўжываньня допінгу і пагодзяцца выступіць пад алімпійскім сьцягам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG