Лінкі ўнівэрсальнага доступу

18 чэрвеня на наваполацкім ААТ «Палімір» здарыўся пажар. Як паведамілі ў Наваполацкім гарадзкім аддзеле МНС, слуп агню сягаў 4 мэтраў на этажэрцы газаразьмеркаваньня вышынёй 30 мэтраў. Пажар быў лякалізаваны.

«Пагрозы здароўю жыхароў горада і тых, хто знаходзіцца на заводзе, няма. Сытуацыя пад кантролем», — сьцьвярджаюць у МНС.

На гэты момант пажар ліквідуюць 200 чалавек, праца прадпрыемства не прыпынялася, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальніка вытворчага аддзелу заводу Віталя Руткевіча. Спынены толькі цэх, дзе ідзе пажар.


Інфармацыю пра выбух, які папярэднічаў пажару, у МНС не пацьвярджаюць.

У канцы красавіка на «Паліміры» здарыўся выкід этылену, пацярпелых не было.

«Палімір» — буйное хімічнае прадпрыемства, якое вырабляе поліэтылен, акрылавае валакно, прадукты арганічнага сынтэзу і вуглевадародных фракцый.

XS
SM
MD
LG