Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мосьце імя Кадырава вывесілі цытату Кадырава з заклікам забіваць рускіх


У Пецярбургу на мосьце, якому губэрнатар Георгі Палтаўчанка прысвоіў імя першага прэзыдэнта Чачэнскай рэспублікі Ахмата Кадырава, вывесілі банэр з выказваньнем Кадырава.

Пракуратура Санкт-Пецярбурга пачала праверку.

«Мы пачалі праверку. Ёсьць падставы меркаваць, што ў дзеяньнях арганізатараў акцыі ёсьць прыкметы распальваньня нацыянальнай варожасьці», — паведаміла агенцтву FlashNord крыніца ў назіральным органе.

30 мая тапанімічная камісія гораду ўхваліла прысваеньне безыменнаму мосту праз Дудэргофскі канал імя Ахмата Кадырава.

Супраць прысваеньня мосту імя былога чачэнскага лідэра выступілі актор Алег Басілашвілі і кінарэжысэр Аляксандр Сакураў. Амаль 90 тысяч чалавек паставілі подпісы пад пэтыцыяй за адмену перайменаваньня моста ў гонар Ахмата Кадырава, 6 чэрвеня ў Пецярбургу адбыўся мітынг праціўнікаў перайменаваньня.

У чацьвер у Смольным пацьвердзілі, што губэрнатар Палтаўчанкао падпісаў пастанову аб прысваеньне мосту імя Ахмата Кадырава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG