Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пётр Паўленскі і Надзея Саўчанка сустрэліся ў Кіеве


Выстава Антона Наўмлюка «Суд абсурду»

Выстава Антона Наўмлюка «Суд абсурду»

Надзея Саўчанка сустрэлася ў Кіеве з расейскім мастаком-акцыяністам Пятром Паўленскім. Паўленскі прыбыў у сталіцу Ўкраіны і заўтра мае намер выступіць з публічнай лекцыяй «Патрэбнасьці». Сёньня Паўленскі ўзяў інтэрвію ў Саўчанкі, пасьля чаго яны разам наведалі фотавыставу «Суд абсурду», дзе былі сабраныя фотаздымкі з працэсу над палітычнымі вязьнямі ўкраінцамі ў Расеі, якія зрабіў за час працы на судах карэспандэнт Радыё Свабода Антон Наўмлюк.


З Саўчанкай і Паўленскім на выставе сустрэліся сваякі палітвязьняў украінцаў — бацькі Валянціна Выгоўскага, асуджанага ў Расеі за шпіянаж, маці Станіслава Клыха, асуджанага ў Чачні на 20 гадоў пазбаўленьня волі, а таксама вызваленыя Генадзь Афанасьеў, журналістка Марыя Варфаламеева, якая правяла больш за год у палоне ў самаабвешчанай Луганскай народнай рэспубліцы. Надзея Саўчанка запэўніла іх, што накіруе сваю палітычную дзейнасьць на вяртаньне асуджаных у Расеі палітзьняволеных украінцаў, а таксама крымскіх татараў, якія перасьледуюцца. «Тое, што з намі цяпер знаходзіцца Генадзь Афанасьеў, кажа пра тое, што надзея ёсьць, і мы ўсе разам прыкладзем усе намаганьні, каб вярнуліся астатнія», — адзначыла Саўчанка.

Паводле дадзеных кіраўніка МЗС Украіны Паўла Клімкіна, у Расеі знаходзіцца 12 палітвязьняў украінцаў, і яшчэ 16 чалавек — у Крыме. Паводле інфармацыі праваабарончага руху Let My People Go, сьпіс украінскіх палітвязьняў у Расеі, пасьля вяртаньня Надзеі Саўчанка, Юрыя Салашэнкі і Генадзя Афанасьева, складаецца з 29 імёнаў.

Пятра Паўленскага, які праходзіць па справе аб падпале дзьвярэй будынка ФСБ у Маскве, адпусьцілі 8 чэрвеня з судовай залі. Яму быў прызначаны штраф у 500 тысяч рублёў. Аднак ягоная абарона мае намер падаваць апэляцыю, каб цалкам апраўдаць мастака.

Абмен Надзеі Саўчанкі на расейцаў Ерафеева і Аляксандрава, захопленых СБУ ў Данбасе, адбыўся 25 траўня.

XS
SM
MD
LG