Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнт Эгіпту прысуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня


Махамад Мурсі

Махамад Мурсі

Суд у сталіцы Эгіпту Каіры прысудзіў былога прэзыдэнта краіны Махамада Мурсі да пажыцьцёвага зьняволеньня за шпіянаж на карысьць Катару.

Яшчэ шасьцёра падсудных, якія праходзілі па гэтай справе, прысуджаныя да сьмяротнага пакараньня. Сярод асуджаных на сьмерць і двое журналістаў тэлеканалу «Аль-Джазіра», ім вынесены прысуд завочна.

Мурсі прызналі вінаватым у кіраўніцтве незаконнай арганізацыяй і ў крадзяжы сакрэтных дакумэнтаў. Пры гэтым даказаць, што Мурсі асабіста перадаваў Катару сакрэтныя дадзеныя, абвінавачваньню не ўдалося.

Асуджаныя, як паведамляецца, маюць права падаць апэляцыю.

Махамэд Мурсі, шчыльна зьвязаны з ісламісцкай арганізацыяй «Браты-мусульмане», знаходзіўся ва ўладзе ў краіне каля году. У 2013 годзе ён быў зрынуты падчас ваеннага перавароту.

У Мурсі ўжо ёсьць адзін сьмяротны прысуд, вынесены яму летам 2015 году: за дачыненьне да масавых уцёкаў зьняволеных з турмаў ў дні рэвалюцыі 2011 году і іх дачыненьне да беспарадкаў у гарадах Эгіпту.

XS
SM
MD
LG