Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэльгіі арыштаваныя 12 чалавек, якія падазраюцца ў тэрарызьме


Бэльгійская паліцыя праводзіць ператрусы пасьля тэракту 22 сакавіка
Бэльгійская паліцыя праводзіць ператрусы пасьля тэракту 22 сакавіка

Як паведамляе бэльгійскі тэлеканал VTM, некаторыя з затрыманых падазраюцца ў плянаваньні нападаў у Брусэлі ў гэтыя выходныя.

Сілы бясьпекі Бэльгіі ў ноч на суботу правялі рэйды, падчас якіх былі затрыманыя 12 чалавек, якія падазраюцца ў падрыхтоўцы новых тэрактаў. Усяго былі дапытаныя 40 чалавек.

Паведамляецца, што ператрусы былі праведзены ў 16 муніцыпалітэтах, у асноўным у Брусэлі і яго ваколіцах.

Паводле інфармацыі фэдэральнай пракуратуры Бэльгіі, у ходзе апэрацыі не былі выяўленыя зброя і выбуховыя рэчывы.

Як паведамляе бэльгійскі тэлеканал VTM, некаторыя з затрыманых падазраюцца ў плянаваньні нападаў у Брусэлі ў гэтыя выходныя.

У многіх эўрапейскіх краінах ўзмоцненыя захады бясьпекі ў сувязі з правядзеньнем чэмпіянату Эўропы па футболе ў Парыжы.

22 сакавіка ў Брусэлі адбыліся выбухі ў аэрапорце і на двух станцыях мэтро, загінулі 32 чалавекі. Адказнасьць за напады ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG