Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Італіі: да зьняцьця санкцый з Расеі прывядзе выкананьне Менскіх пагадненьняў


Італьянскі прэм’ер падкрэсьліў, што і Ўкраіна павінна выканаць сваю частку абавязацельстваў па Менскіх пагадненьнях.

Прэм’ер-міністар Італіі Матэа Рэнца, выступаючы на міжнародным эканамічным форуме ў Пецярбургу, заявіў, што яго краіна жадае пашырэньня сваёй эканамічнай прысутнасьці ў Расеі і выказаў надзею на паляпшэньне адносінаў паміж Масквой і ЭЗ.

Паводле італьянскага прэм’ера, важнай умовай для адмены санкцый супраць Расеі зьяўляецца выкананьне Менскіх пагадненьняў аб мірным урэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны. Рэнца падкрэсьліў, што пагадненьне павінна выконвацца ўсімі бакамі, у прыватнасьці, Украіна павінна выконваць сваю частку абавязацельстваў.

Матэа Рэнца і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін правялі перамовы ў кулюарах Пецярбурскага форуму, пасьля чаго прадстаўнікі расейскіх і італьянскіх кампаній падпісалі кантракты на агульную суму ў паўтара мільярда даляраў (1,3 мільярда эўра).

XS
SM
MD
LG