Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзянін Беларусі асуджаны ў Літве за генацыд


НКВД расстрэл. Архіўнае фота

НКВД расстрэл. Архіўнае фота

17 чэрвеня Каўнаскі акруговы суд прызнаў вінаватым у генацыдзе і завочна асудзіў на шэсьць гадоў пазбаўленьня волі грамадзяніна Беларусі Стасіса Шымкуса.

Ён зьяўляецца адным з абвінавачаных у справе аб затрыманьні ў 1956 годзе Адолфаса Раманаўскаса — Ванагаса, камандзіра літоўскіх партызан, якія змагаліся супраць савецкай улады, паведамляе DELFI.

«Суд прыйшоў да высновы, што Шымкус, удзельнічаючы ў затрыманьні Раманаўскаса-Ванагаса і Бірутэ Мажэйкайтэ, пасьля якога былі катаваньні, Раманаўскас быў расстраляны, а Мажэйкайтэ была адпраўлена ў ссылку, ажыцьцяўляў генацыд», — зачытаў прысуд судзьдзя Валдас Вітунскас.

Справа разглядалася ў адсутнасьці грамадзяніна Рэспублікі Беларусь Шымкуса. Ва ўдзельнікаў працэсу было шмат сумневаў наконт таго, ці жывы яшчэ дзевяностагадовы абвінавачаны.

Гэта першая справа аб генацыдзе ў Літве, у якім асоба асуджана завочна.

Шымкус абвінавачваецца ў тым, што, будучы опэрупаўнаважаным рэпрэсіўнай структуры СССР, у 1956 годзе ўдзельнічаў у сакрэтнай апэрацыі па затрыманьні Раманаўскаса-Ванагаса і яго жонкі Бірутэ Мажэйкайтэ. Пасьля Раманаўскас быў кінуты ў турму КДБ у Вільні, дзе яго жорстка катавалі. Потым ён быў асуджаны на сьмяротнае пакараньне і расстраляны.

Бірута Мажэйкайте была сасланая ў лягер.

XS
SM
MD
LG