Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International заклікае ААН працягнуць мандат спэцдакладчыка па Беларусі


Акцыя актывістаў Amnesty International у Львове супраць сьмяротнай кары ў Беларусі. 2012 год.
Акцыя актывістаў Amnesty International у Львове супраць сьмяротнай кары ў Беларусі. 2012 год.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікае чальцоў Рады па правах чалавека ААН падтрымаць падаўжэньне мандату Спэцыяльнага дакладчыка ААН у пытаньні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі

Вызваленьне ў 2015 годзе некалькіх зьняволеных, асуджаных у палітычна матываваных судовых працэсах, і роля Беларусі ў правядзеньні пасярэдніцкіх перамоваў дзеля разьвязаньня канфлікту на ўсходзе Ўкраіны прывялі да паслабленьня адносінаў міжнароднай супольнасьці да Беларусі, гаворыцца ў заяве «Міжнароднай амністыі».

Праваабарончая арганізацыя аднак адзначае, што такое разьвіцьцё падзей не павінна зацямніць жахлівую сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, дзе захоўваецца сьмяротнае пакараньне і абмежаваныя правы на свабоду мірных сходаў, асацыяцый і выказваньняў. У заяве гаворыцца пра перашкоды для дзейнасьці незалежных сродкаў масавай інфармацыі і пра перасьлед і запалохваньне грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, а таксама адзначаецца, што лесбіянкі, геі, бісэксуалы, транссэксуалы і інтэрсэксуалы (ЛГБТІ) стала сутыкаюцца з дыскрымінацыяй у Беларусі.

30 чэрвеня 2016 году краіны-сябры Рады па правах чалавека ААН будуць галасаваць «за» ці «супраць» падаўжэньня мандату Спэцыяльнага дакладчыка па пытаньні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG