Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 чэрвеня 2016: Джаз пад адкрытым небам у Менску, «Сьвята Сонца» пад Менскам


Джаз пад адкрытым небам у Менску, чэрвень 2015
Джаз пад адкрытым небам у Менску, чэрвень 2015

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

У Менску пройдзе Фэстываль фарбаў ColorFest разам з фэстывалем ColorMadness. Месца правядзеньня: Дрымлэнд (вул. Арлоўская, 80). Пачатак а 12.00.

У Музэі народнай архітэктуры і побыту пад Менскам пройдзе Фэстываль сярэднявечнай культуры і традыцыяў «Эпоха рыцарства». У музычнай частцы фэстывалю выступіць гурт сярэднявечнай беларускай музыкі «Стары Ольса». Пачатак а 12:00.

У прасторы «ЦЭХ» (Менск, вул. Кастрычніцкая, 16) у межах праекту ECLAB_Інтэракцыя нямецка-амэрыканская дасьледчыца Аніка Валькэ прэзэнтуе сваё дасьледаваньне і кнігу «Піянэры і партызаны: вусная гісторыя нацысцкага генацыду ў Беларусі». Пачатак а 18.30.

На Плошчы Свабоды ў Менску адбудзецца джазавы канцэрт, у якім выступяць джаз-бэнд Аркестру ваенна-паветраных сілаў ЗША ў Эўропе, Іен Шоў зь Вялікабрытаніі, трыё Канстанціна Гарачага зь Беларусі ды нямецка-францускі дуэт Nils Wogram/Bojan Z. Пачатак а 20:00.

У Музэйным комплексе «Дудуткі» пачнецца купальскі open-air фэст «Сьвята Сонца». На галоўнай пляцоўцы фэсту адбудзецца канцэрт з удзелам калектываў айчыннай і замежнай folk/folk-rock і pagan сцэны. Цягам двухдзённага фэсту таксама пройдуць разнастайныя імпрэзы, сэмінары і майстар-класы.

У гісторыі:

1586 — Нясьвіж атрымаў герб.

1815 — адбылася бітва пад Ватэрло.

1840 — расейскі імпэратар Мікалай І выдаў указ аб забароне выкарыстаньня ў афіцыйных дакумэнтах тэрмінаў «Беларусь», «Літва», «беларускія» і «літоўскія» губэрні і ўвядзеньні замест іх назвы «Паўночна-Заходні край».

1911 — нарадзіўся Аляксандр Шыдлоўскі, беларускі культурны дзеяч, кампазытар, аўтар песьні «Колькі ў небе зор».

1926 — нарадзіўся Рыгор Масальскі, беларускі кінаапэратар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.

1939 — нарадзіўся Алег Янчанка, беларускі арганіст, кампазытар.

1942 — нарадзіўся Пол Макартні, удзельнік гурту «Бітлз». Сьпявак, музыка, кампазытар.

1989 — заснаваны Ліцэй БДУ.

У памяці:

1936 — памёр Максім Горкі, расейскі пісьменьнік.

Цытата:

«Жыцьцё тасуе нас як карты, і толькі выпадкова — і тое не надоўга — мы трапляем на сваё месца».

Максім Горкі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG