Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антон Матолька: «Большага патрыёта, чым Джон Сільвэр, я не сустракаў»


Антон Матолька

Антон Матолька

Фатограф і блогер Антон Матолька выступіў у падтрымку Джона Сільвэра і заклікаў пісаць яму лісты ў жодзінскае СІЗА.

«Ведаеце, большага патрыёта я, напэўна, не сустракаў. Ён выдатна ведае гісторыю (выйграў нават рэспубліканскую алімпіяду па сусьветнай гісторыі). Любіў сваю краіну. Уздымаў тэмы, якія былі нязручныя ўсім, — і ўладам, і апазыцыі. О, як ён любіў „прайсьціся“ па нашых грантасосах і апазыцыі так, што „Саўбелка“ магла стаяць у куточку і смактаць лапу. Даставалася ўсім».

Антон Матолька пералічыў выкрывальніцкія артыкулы, якія апублікаваў Эдуард Пальчыс — напрыклад, пра казакоў у Беларусі.

Эдуард Пальчыс

Эдуард Пальчыс

Блогеру Эдуарду Пальчысу за выказваньне сваіх думак у Беларусі інкрымінуюць 2 артыкулы Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 130 (Распальваньне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасьці або розьні) і ч. 2 арт. 343 Крымінальнага кодэксу Беларусі (Распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў).

«Першы артыкул зразумелы, хаця б абстрактна, але ўсё роўна выклікае шмат пытаньняў. У артыкуле „Убить русский мир“ ён не заклікае ладзіць пагромы ці вешаць паводле нацыянальнай прыкметы, ён проста з рэзкімі выразамі паказвае тую ж небясьпеку, якую Лукашэнка таксама бачыць і публічна называе, але іншымі словамі і ўжо для ўсёй краіны.

А вось з распаўсюджваньнем парнаграфіі — гэта поўнае трызьненьне».

Антон Матолька кажа, што Джон Сільвэр прасіў перадаць, што ў яго ўсё добра:

«Яго не катуюць, перадачы прымаюць. Ён сказаў, што нармальнае стаўленьне супрацоўнікаў сьледчага ізалятара, нармальныя ўмовы. Ніякіх прэтэнзій у яго няма. Ён прасіў сказаць вялікі дзякуй усім людзям, якія падтрымліваюць яго, і журналістам асабліва за тое, што ёсьць падтрымка».

Эдуард Пальчыс знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіна — яму можна адправіць ліст:

Пальчысу Эдуарду Аляксандравічу

222160, Менская вобласьць, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22 А, турма № 8.

XS
SM
MD
LG