Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЗС Беларусі адкрываецца выстава «Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому...»


Васіль Быкаў. Фота Яўгена Коктыша

Васіль Быкаў. Фота Яўгена Коктыша

20 чэрвеня ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё выставы Дзяржаўнага музэя гісторыі беларускай літаратуры «Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому...», прымеркаваная да 75-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Выставу адкрые намесьніца міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алена Купчына.

Літаратурна-дакумэнтальны выставачны праект «Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому...» створаны па матывах аднайменнай апошняй прыжыцьцёвай кнігі народнага пісьменьніка.

Аўтарамі фатаздымкаў зьяўляюцца розныя людзі, у тым ліку малодшы сын пісьменьніка Васіль Быкаў, гісторык мастацтва, намесьнік дырэктара Віцебскага абласнога краязнаўчага музэя Валерый Шышанаў, а таксама супрацоўнікаў беларускіх дыпляматычных місій за мяжой.

Экспанатамі выставы сталі таксама дакумэнты, рукапісы, вокладкі кніг, малюнкі Васіля Быкава з фондаў Дзяржаўнага музэя гісторыі беларускай літаратуры і асабістага архіва пісьменьніка.

На цырымонію адкрыцьця запрошаныя кіраўнікі і прадстаўнікі дыпляматычных місій, акрэдытаваных у Беларусі, творчая інтэлігенцыя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG