Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кэмэран: трэба адкласьці кампанію па рэфэрэндуму з-за гібелі дэпутата


На месцы нападу

На месцы нападу

Брытанскі прэм’ер-міністар Дэйвід Кэмэран прапануе адкласьці агітацыйную кампанію ў сувязі з рэфэрерндумам па ЭЗ з-за забойства дэпутаткі парлямэнту Джо Кокс.


Ён назваў гэта трагедыяй. Прэм’ер перапыніў ў гэтай сувязі агітацыйную паездку ў Гібралтар.

Раней паведамілі, што дэпутатка Палаты абшчын ад лейбарыстаў Джо Кокс памерла ў чацьвер ад раненьняў, атрыманых пры нападзе пад горадам Лідс, на поўначы Англіі.

Нападнік затрыманы, гэта — мужчына 52 гадоў, імя якога не называецца. Сёньня днём ён наўпрост на вуліцы два ці тры разы стрэліў у Джо Кокс, а калі яна ўпала, нанёс ёй некалькі нажавых раненьняў.

XS
SM
MD
LG