Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Англіі забітая дэпутатка брытанскага парлямэнту


U.K. -- Batley and Spen MP Jo Cox is seen in Westminster, May 12, 2015
U.K. -- Batley and Spen MP Jo Cox is seen in Westminster, May 12, 2015

У Вялікабрытаніі памерла дэпутатка парлямэнту ад лейбарыстаў Джо Кокс, параненая сёньня невядомым пад горадам Лідс, на поўначы Англіі.

Прыпыненыя кампаніі прыхільнікаў і праціўнікаў сяброўства краіны ў Эўразьвязе, рэфэрэндум па гэтым пытаньні адбудзецца 23 чэрвеня.

Сьведчаньня нейкай палітычнай падаплёкі нападу няма.

Нападнік затрыманы. Гэта — мужчына 52 гадоў, імя якога не называецца. Ён два ці тры разы стрэліў у Джо Кокс, а калі яна ўпала, нанёс ёй некалькі нажавых раненьняў.

Брытанскі прэм’ер-міністар Дэйвід Кэмэран перапыніў важную паездку ў Гібралтар, дзе павінен быў выступіць у абарону членства Вялікабрытаніі ў ЭЗ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG