Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За тыдзень да рэфэрэндуму больш за палову брытанцаў супраць сяброўства ў ЭЗ


Рэфэрэндум па пытаньні, ці заставацца Вялікабрытаніі ў Эўразьвязе, пройдзе 23 чэрвеня.

Больш за палову брытанцаў гатовыя прагаласаваць за выхад краіны з ЭЗ на маючым адбыцца 23 чэрвеня рэфэрэндуме, гэта значыць на 7 адсоткаў больш, чым у траўні.

Па выніках апошніх апытаньняў, праведзеных кампаніяй Survation і апублікаваных у чацьвер, 42 адсоткі рэспандэнтаў выказаліся за тое, каб Вялікабрытанія засталася ў ЭЗ, 13 працэнтаў яшчэ не вызначыліся. Калі выключыць гэтыя 13 працэнтаў, то выхад з ЭЗ падтрымліваюць 52 адсоткі апытаных супраць 48 працэнтаў прыхільнікаў эўрапейскай інтэграцыі. Дадзеныя іншага апытаньня — кампаніі Ipsos MORI — паказваюць прыкладна такія ж суадносіны.

Гэтыя вынікі адлюстроўваюць глыбокі раскол у брытанскім грамадзтве і палітычных колах па пытаньні аб так званым Brexit (якое выкарыстоўваецца ў СМІ скарачэньне, ад слоў Britain і exit — «выхад»).

У студзені 2013 году цяперашні прэм’ер-міністар Дэйвід Кэмэран паабяцаў у выпадку перамогі кансэрватараў на выбарах дамагчыся ад ЭЗ больш выгадных умоваў для Вялікабрытаніі, на якіх яна можа застацца ў ЭЗ, а затым правесьці рэфэрэндум па гэтым пытаньні.

У лютым 2016 году Кэмэрану ўдалося дамагчыся ад Брусэля некаторых саступак — у прыватнасьці, дамовіцца аб неўдзеле Брытаніі ў далейшай палітычнай інтэграцыі Эўропы, у праграмах фінансавай дапамогі даўжнікам ЭЗ, аб уразаньні сацыяльных выплат мігрантам з іншых краін ЭЗ, а таксама аб недалучэньні да эўразоны ў найбліжэйшай будучыні.

XS
SM
MD
LG