Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Служба сабачай дапамогі» ахвярам тэракту ў Арланда


"Служба сабачай дапамогі" ахвярам тэракту ў Арланда
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:02 0:00

Залацістыя рэтрывэры дастаўлены ў Арланда са шпіталя Чыкага, каб дапамагчы пацярпелым у тэракце 12 чэрвеня, калі былі забітыя 49 чалавек.

Пасьля войнаў, тэрактаў і катастрофаў шматлікім пацярпелым патрабуецца ня толькі мэдычная, але і псыхалягічная дапамога. У Арланда з Чыкага прывезьлі спэцыяльна навучаных сабак — залатых рэтрывэраў.

«Быць зь імі — найлепшыя лекі, — кажа Луна Мэндэз, якая страціла падчас тэракту двух сваіх сяброў. — О божа! Мы фізычна адчуваем любоў, якая сыходзіць ад іх».

Цім Хэцнэр кіруе групай сабак, якія дапамагаюць людзям. Ён мае намер наведваць шпіталі і сем’і пацярпелых. Кіраўнік «Службы сабачай дапамогі» спадзяецца, што яму ўдасца аказаць дапамогу кожнаму.

Па словах Хэцнэра, сабакі здольныя эмацыйна падтрымліваць людзей, якія перажываюць душэўны боль, дазваляючы ім хаця б крыху супакоіцца. Прадстаўнікі грамадзкіх і дабрачынных арганізацый, якія дапамагаюць параненым, кажуць, што вельмі ўдзячныя за гэтую падтрымку.

У «Службе сабачай дапамогі» — 19 чалавек і 12 сабак. Яны працуюць з усімі, хто перажыў псыхалягічны шок пасьля тэракту. Прадстаўнікі службы маюць намер правесьці ў Арланда ня менш за тыдзень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG