Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Губэрнатар Пецярбургу даў мосту імя Ахмата Кадырава


Мост праз Дудэргофскі канал у Пецярбургу

Мост праз Дудэргофскі канал у Пецярбургу

Пратэстоўцы супраць гэтага рашэньня лічаць, што назва моста — гэта «палітычны заказ».

Губэрнатар Пецярбургу Георгій Палтаўчанка падпісаў пастанову аб прысваеньні мосту праз Дудэргофскі канал імя колішняга прэзыдэнта Чачні Ахмата Кадырава, бацькі цяперашняга чачэнскага кіраўніка Рамзана Кадырава. У прэс-службе Палтаўчанкі заявілі, што такое рашэньне «падкрэсьлівае павагу да гісторыі Расеі» і, на думку чыноўнікаў, «не парушае традыцыі» Пецярбурга.

Ініцыятыву аб прысваеньні мосту імя былога чачэнскага лідэра раней ўхваліла гарадзкая тапанімічная камісія. Супраць гэтага рашэньня выступаюць прадстаўнікі грамадзкасці Пецярбурга. 6 чэрвеня ў горадзе прайшоў ўзгоднены мітынг супраць «моста Кадырава». У ім узялі ўдзел каля тысячы чалавек. Пратэстоўцы заяўлялі, што першы прэзыдэнт Чачні ня мае ніякага дачыненьня да горада, а прысваеньне яго імя мосту — гэта «палітычны заказ».

XS
SM
MD
LG