Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усеправаслаўны Сабор пройдзе і без Расеі — Патрыярх Канстантынопальскі


Патрыярх Варфаламей І на службе. Фота: Сергей Пятаков, РИА Новости

Патрыярх Варфаламей І на службе. Фота: Сергей Пятаков, РИА Новости

Усясьветны патрыярх, кіраўнік Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы Варфаламей I заявіў, што гістарычны Ўсеправаслаўны Сабор пройдзе на Крыце, нягледзячы на тое, што дэлегацыя Рускай праваслаўнай царквы ня будзе брацьу ім удзелу, перадае ABC News.

Разам з тым ён нагадаў, што на сустрэчы праваслаўных цэркваў у Жэнэве ў студзені ўсе цэрквы пагадзіліся ўзяць удзел у саборы.

«Я спадзяюся, што цэрквы ў апошнюю хвіліну перагледзяць свае рашэньні, выканаюць свае абавязацельствы і прыбудуць на Крыт», – сказаў Варфаламей.

«Пазыцыя РПЦ нагадвае пазыцыю гопніка, які патрабуе цыгарэты» — тэоляг

Вялікі і Сьвяты Сабор Праваслаўнай Царквы (Усеправаслаўны Сабор) заплянаваны на 16-27 чэрвеня. РПЦ адмовілася браць удзел у гэтай сустрэчы і выступіла з прапановай правесьці Сабор у іншыя тэрміны.

XS
SM
MD
LG