Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама сустрэўся з Далай-ламам


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сустрэўся сёньня з Далай-ламам XIV. Як паведамляе прэсавая служба Белага дома, прэзыдэнт і Далай-лама абмеркавалі становішча тыбэтцаў у КНР.

Прэзыдэнт Абама падкрэсьліў сваю рашучую падтрымку захаваньню ўнікальных рэлігійных, культурных і моўных традыцыяў Тыбэту і важнасьць абароны правоў тыбэтцаў у Кітаі. Прэзыдэнт высока ацаніў прыхільнасьць Далай-ламы справе міру і адмове ад гвалту.

Прэзыдэнт ЗША заклікаў да канструктыўнага і прамога дыялёгу паміж Далай-ламай і яго прадстаўнікамі з кітайскімі ўладамі ў мэтах зьніжэньня напружанасьці і ўрэгуляваньня рознагалосьсяў. У гэтым кантэксьце Абама паўтарыў пазыцыю ЗША наконт таго, што Тыбэт зьяўляецца часткай Кітайскай Народнай Рэспублікі і Злучаныя Штаты не падтрымліваюць незалежнасьць Тыбэту. Далай-лама заявіў, што ён не імкнецца да незалежнасьці Тыбэту і спадзяецца, што дыялёг паміж яго прадстаўнікамі і кітайскім урадам адновіцца. Прэзыдэнт і Далай-лама дамовіліся пра важнасьць канструктыўных і прадуктыўных адносінаў паміж ЗША і Кітаем.

Прэзыдэнт вітаў дзейнасьць Далай-ламы ў пытаньнях зьмяненьня клімату, а таксама выказаў падтрымку намаганьням Далай-ламы па павышэньню ўзроўню інфармаванасьці пра важнасьць абмежаваньні глябальнага пацяпленьня, у тым ліку і аб абароне гімалайскіх леднікоў і навакольнага асяродьдзя на Тыбэцкім плято.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG