Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Памры, памры, памры» — крычалі фанаты і плявалі ў твар зьбітаму ангельцу


Адзін з пацярпелых падчас масавай боек ангельскіх і расейскіх заўзятараў.
Адзін з пацярпелых падчас масавай боек ангельскіх і расейскіх заўзятараў.

У заўзятара зборнай Англіі, зьбітага ў Марсэлі 11 чэрвеня, зафіксавалі сьмерць галаўнога мозгу.

Калі футбольныя хуліганы зьбівалі 51-гадовага ангельца Эндру Бака (вядомага як «Пепе»), яны крычалі па-ангельску «Памры, памры, памры» і плявалі яму ў твар. Брытанскія СМІ ўпэўненыя, што зьбіцьцё — справа расейскіх хуліганаў, якія былі заўважаныя ў сутыкненьнях з брытанцамі па ўсім горадзе 11 чэрвеня, перад матчам Расея-Англія.

The Independent піша, што Бака ўдарылі некалькі разоў па галаве мэталёвым дубцом або малатком. «Гэта быў цалкам нічым не справакаваны напад расейцаў. Ён атрымаў сур’ёзныя траўмы галавы», — кажа яго сябар Джэй Рыкетс. Другі сябар Бака, які пажадаў застацца невядомым, заявіў, што Бэйча ўдарылі па галаве «чатыры ці пяць разоў малатком або жалезным дубцом».

Сьведка падзеяў Крэйг Лайанс паведаміў The Sun, што Бак ня дыхаў, «побач былі 30 паліцыянтаў, але яны нічога не рабілі. Я паглядзеў ім у твар і сказаў: Ён «памірае». І адзін зрабіў яму масаж сэрца».

Сын Бэйча, 26-гадовы Гары распавёў The Daily Mail, што Бак «ня быў хуліганам. Які чалавек зробіць нешта падобнае іншаму чалавеку?»


Пра Эндру Бака вядома, што ён працаваў кіроўцам сеткі гіпермаркетаў Tesco і быў добра вядомы ў родным горадзе сваёй любоўю да футбола.

Сябры расказваюць, што Бак зьехаў з Портсмута на два гады ў Гішпанію, але прыкладна восем месяцаў таму вярнуўся, бо сумаваў па футбольным клюбе «Портсмут», які падтрымліваў, і па сваіх сябрах.

Бак быў сталым наведнікам пабу The Lawrence Arms ў мястэчку Саўзсі паблізу Портсмута, і практычна ніколі не прапускаў ў ім ніводнай футбольнай трансьляцыі.

«Мы толькі што даведаліся што Эндзi, які быў моцна траўмаваны, цяпер знаходзіцца ў коме. Мы ў шоку», — кажа ўладальнік пабу Дэў Вірнс.

«Ён прыходзіў некалькі разоў на тыдзень прапусьціць шкляначку, калі ішлі тэлетрансляцыі матчаў. Ён добры хлопец і добры кліент. Ён выпіваў некалькі куфляў піва, але нічога лішняга. Усе ведаюць яго. У яго выдатны характар, ён ніколі не шукаў непрыемнасьцяў», — распавёў пра Бака уладальнік пабу.

Бак, па словах уладальніка пабу, быў адданым прыхільнікам футбольнага клюбу Портсмута. «Мы трымалі пальцы, каб у Эндру ўсё было добра», — кажа ён.

У Марсэлі Эндру Бак быў са сваімі з сябрамі. Яго брат Дын распавядае, што «галоўны інспэктар паліцыі паведаміў, што ў іх ёсьць» выдатныя «кадры з камэраў відэаназіраньня, і яны вызначылі ўдзельнікаў нападу. Здымкі былі перададзеныя францускай паліцыі».


***

Галоўны пракурор Марсэлю Брус Робін паведаміў, што толькі два расейскіх заўзятары былі арыштаваныя ў выходныя дні. На пытаньне, чаму было так мала арыштаў, ён адказаў: «Я не хачу ісьці так далёка, мяркуючы, што тыя, хто нападаў былі прафэсіяналамі, але яны відавочна агрэсіўныя і добра натрэніраваны». Ён апісаў тых, хто нападаў як «звышхуткасныя» і «гіпэрагрэсіўныя».



Дэпутат Дзярждумы РФ Ігар Лебедзеў у сваім твітэры выказаў гонар за расейскіх балельшчыкаў: «Ня бачу нічога страшнага ў бойцы фанатаў. Наадварот, малайцы нашы хлопцы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG