Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО патрабуе вываду расейскіх войскаў з усходу Ўкраіны


Енс Столтэнбэрг.

Енс Столтэнбэрг.

НАТО патрабуе, каб Расея вывела свае войскі і вайсковую тэхніку з тэрыторыі Украіны і спыніла падтрымліваць сэпаратыстаў, якія ваююць супраць Кіеву.

Генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу Енс Столтэнбэрг заявіў у Брусэлі на сустрэчы міністраў абароны краінаў-удзельніц з украінскім калегам Сьцяпанам Паўтаракам, што нечаканыя расейскія вучэньні каля ўкраінскай мяжы і пастаянныя парушэньні рэжыму перамір’я на ўсходзе Ўкраіны «зноў і зноў» падрываюць стабільнасць у рэгіёне. Ён падкрэсьліў, што альтэрнатывы Менскім пагадненьням па мірным урэгуляваньні ў Данбасе няма.

Акрамя таго, НАТО абяцае значна павялічыць матэрыяльна-тэхнічную дапамогу Ўкраіне.

У аўторак, 14 чэрвеня, на пасяджэньні ў Бруселі міністры абароны краінаў НАТО ўзгаднілі шэраг аспэктаў вайсковага партнэрства на ўсходніх межах альянсу, у тым ліку, разгортваньне дадаткова чатырох шматнацыянальных батальёнаў у краінах Балтыі і Польшчы — у адказ на ўзмацненьне вайсковай актыўнасьці Расеі ў Крыме. НАТО не імкнецца да канфрантацыі з Расеяй і ня хоча новай «халоднай вайны», аднак будзе абараняць саюзьнікаў ад любых пагрозаў, падкрэсьліў Столтэнбэрг.

XS
SM
MD
LG