Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэжысэр Міхалкоў у тэлеэфіры зачытаў сюжэт пра захоп Кітаем Сібіры


Вучэньні кітайскіх вайскоўцаў, люты 2015 году.
Вучэньні кітайскіх вайскоўцаў, люты 2015 году.

Расейскі кінарэжысэр, аўтар праграмы «Бесогон ТВ» на тэлеканале «Россия-24» Нікіта Міхалкоў у апошнім выпуску 12 чэрвеня зачытаў сцэнар магчымага ўварваньня кітайскай арміі КНР на тэрыторыі Сібіры і Далёкага Ўсходу Расеі.

Паводле сцэнару, Расея пагаджаецца падпісаць з Кітаем мірны дагавор, аддаўшы некалькі рэгіёнаў, у тым ліку і Забайкальскі край.

«Масква згаджаецца на перамовы з Пэкінам на яго умовах. Мірны дагавор падпісваецца 23 лютага нейкага году ў Болі, ён жа былы Хабараўск ў будынку штабу Ўсходняй ваеннай акругі».

Міхалкоў кажа, што яму прапанавалі такі сцэнар для фільма, але ён адмовіўся яго здымаць, бо ня верыць у такі варыянт разьвіцьця падзей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG