Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куды сыходзяць грошы


Бэрнарда Каналета, «Палац Шэнбрун у Вене» (1759).

Бэрнарда Каналета, «Палац Шэнбрун у Вене» (1759).

Турысты зь Менску ходзяць залямі Нясьвіскага замку. Глядзяць, слухаюць аповеды пра гісторыю, уладальнікаў ды шмат пра што іншае, зьвязанае са слынным помнікам айчыннага дойлідзтва. Ужо пры канцы адна кабета гадоў трыццаці пяці пытаецца:

— Дык за чые сродкі ўсё гэта адрэстаўравана?

— За дзяржаўныя, — чуе ў адказ, — гэта аб’ект сусьветнай спадчыны UNESCO...

Далей яна ўжо ня слухае. На ейным твары расплываецца шырокая ўсьмешка.

— А-а-а, дык вось чаму мы так кепска жывем! Во куды ўсе грошы ідуць!

Кабета азіраецца і кідае пераможны позірк на калегаў. Тыя згодна хітаюць галовамі. Сям-там успыхваюць бліскавіцы залатых зубоў.

Людзі зразумелі.

Яраш Малішэўскі


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG