Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран заявіў пра пагадненьне з Boeing на пастаўку ляйнэраў


Міністэрства дарог і гарадзкога разьвіцьця Ірану паведаміла, што «ў бліжэйшыя дні» адбудзецца падпісаньне дамовы з авіякампаніяй Boeing.

Заходнія і блізкаўсходнія крыніцы пацьвярджаюць, што зьдзелка будзе тычыцца набыцьця авіякампаніяй Iran Air больш як 100 самалётаў Boeing — як непасрэдна ад Boeing, гэтак і ад лізінгавых кампаніяў.

Ісламская рэспубліка выходзіць з міжнароднай ізаляцыі пасьля зьмякчэньня санкцый у студзені ў рамках дамоўленасьці паміж Тэгеранам і сусьветнымі дзяржавамі ў справе стрымліваньня ядзернай праграмы Ірану.

Тэгеран яшчэ раней заявіў пра неабходнасьць мадэрнізацыі састарэлага паветранага флёту, які істотна пацярпеў з-за недахопу дэталяў у выніку гандлёвых санкцыяў, уведзеных Вашынгтонам і іншымі заходнімі дзяржавамі.

Эўрапейская авіякампанія Airbus абвясьціла ў гэтым годзе пра пагадненьне зь Іранам на 118 самалётаў на суму $ 27 млрд.

Як Airbus, гэтак і Boeing павінны мець дазвол ўраду ЗША для ажыцьцяўленьня кантрактаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG