Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія хакеры ўзламалі сетку Дэмакратычнай партыі ЗША


Расейскія хакеры па заданьні спэцслужбаў Расеі ўзламалі кампутарную сетку Нацыянальнага камітэту Дэмакратычнай партыі ЗША (DNC) і атрымалі доступ да базы дадзеных, прысьвечаных Дональду Трампу, верагодна кандыдату ў прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі.

Пра гэта паведамілі газэце «Вашынгтон Пост» афіцыйныя прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі.

Паводле іх, расейскія хакеры здолелі ня толькі цалкам скапіяваць дасье Трампа, сабранае экспэртамі Дэмакратычнай партыі, але і іх электронную перапіску.

«Як толькі мы выявілі сьляды ўварваньня, мы паставіліся да іх з поўнай сур’ёзнасьцю», — заявіла старшыня Нацыянальнага камітэту Дэбі Васэрман. Амэрыканскія адмыслоўцы здолелі, як яна выказалася, «пазбавіцца ад тых, хто ўварваўся» і абараніць кампутарную сетку Дэмакратычнай партыі.

Па дадзеных «Вашынгтон Пост», ва ўзломе кампутараў Дэмакратычнай партыі, удзельнічалі дзьве групы хакераў, адна зь якіх працавала паводле заданьня расейскай вайсковай выведкі ГРУ. Яна нібыта вяла назіраньне за электроннай перапіскай функцыянэраў Дэмакратычнай партыі з мінулага лета.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG