Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З ЦТ па расейскай мове за выкарыстаньне тэлефонаў выгналі 5 чалавек, зь беларускай — ніводнага


Архіўнае фота
Архіўнае фота

З цэнтралізаванага тэставаньня па расейскай мове, якое адбылося 14 чэрвеня, выгналі 5 чалавек.

Іх пакаралі за выкарыстаньне мабільных тэлефонаў, што забаронена. Яшчэ двое абітурыентаў сышлі з аўдыторый па стане здароўя, але яны змогуць пераздаць іспыт у рэзэрвовы дзень. Пра гэта БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Мікалай Фяськоў.

Паводле яго слоў, на ЦТ па расейскай мове не прыйшлі 2166 чалавек з 78 004 зарэгістраваных (каля 3%). 13 чэрвеня на цэнтралізаванае тэставаньне па беларускай мове не прыйшоў 631 чалавек з 22 348 зарэгістраваных (таксама 3%). Ніводнага выдаленьня з аўдыторый не было.

Вынікі тэставаньня будуць вядомыя прыкладна праз два тыдні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG