Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Несупадзеньне


Джэймс Энсар, «Уезд Хрыста ў Брусэль у 1889» (1888).
Джэймс Энсар, «Уезд Хрыста ў Брусэль у 1889» (1888).

Нядаўна я задумвалася — колькі прыкладна ведаю людзей? Маю на ўвазе: асабіста ведаю, людзей, зь якімі падтрымліваю ці падтрымлівала адносіны. Я пачала для арыентацыі лічыць калегаў з усіх школаў, працы, спартовых гурткоў і хораў, у якіх я сьпявала, з царквы, і суседзяў, побач якіх некалі жыла... Налічыла ня менш за 700 асобаў, якія так ці гэтак прайшлі маім жыцьцём.

І тут я ўсьвядоміла цікавую рэч. Сярод чэхаў ведаю людзей шматлікіх прафэсій, але ніводнага пісьменьніка, паэта, кампазытара, гісторыка, рэжысэра, палітыка; а сярод маіх беларускіх сяброў — амаль выключна пісьменьнікі, паэты, акторы, кампазытары, гісторыкі, рэжысэры, палітыкі, журналісты, мастакі... Так цікава склалася.

Světlana Vránová

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG