Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Антыманапольшчыцу» Менаблвыканкаму за хабар пасадзілі на 4 гады


Чыноўніца за грошы «бараніла» прадпрыемствы і прадпрымальнікаў ад праверак і патрабаваньняў, зьвязаных з фармаваньнем цэнаў на сацыяльна значныя тавары. Сумы былі невялікія, часам брала ежай.

Суд Клецкага раёну Менскай вобласьці асудзіў на 4 гады пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці і пазбаўленьнем права займацца пэўнай дзейнасьцю на 5 год былую галоўную спэцыялістку ўпраўленьня антыманапольнай і цэнавай палітыкі Менаблвыканкаму, паведамляе БелаПАН.

Імя чыноўніцы не называецца ні ў якіх крыніцах. На просьбу карэспандэнта Свабоды назваць імя жанчыны ў Менаблвыканкаме спаслаліся на тое, што «кепска чуваць, бо да тэлефона падключыўся мадэм», а потым не здымалі слухаўку.

Як паведамляе ўпраўленьне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Менгарвыканкаму, затрыманая ў мінулым верасьні чыноўніца цягам пяці год неаднаразова (выяўлена 24 выпадкі) брала хабар за рашэньне пытаньняў, зьвязаных з вынікамі праверак па фармаваньні цэнаў на сацыяльна значныя групы тавараў і прыцягненьнем да адказнасьці па парушэньнях. Яна брала невялікія грашовыя «ўзнагароды», часам прымала хабар ежай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG