Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: пацьверджаньняў удзелу Матына ў больш шырокай змове няма


Барак Абама

Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што ў справе аб масавым забойстве ў Арланда няма адназначных сьведчаньняў датычнасьці замежных арганізацый да дзеяньняў нападніка. У ноч на нядзелю ў гей-клюбе ў горадзе Арланда (штат Флорыда) ахвярамі стральбы сталі 49 чалавек, ня лічачы нападніка.

Абама сказаў, што Амар Матын, які нарадзіўся ў ЗША ў сям’і выхадцаў з Аўганістану, магчыма, знаходзіўся пад уплывам экстрэмістаў, але пацьверджаньняў таму, што ён дзейнічаў паводле інструкцыі або быў толькі адным з удзельнікаў больш шырокага змовы, няма.

Прэзыдэнт ЗША адзначыў, што Матын, які заявіў апэратару службы выратаваньня 911 аб сваёй адданасьці так званай «Ісламскай дзяржаве», знаходзіўся пад узьдзеяньнем экстрэмісцкіх тэкстаў, даступных у Інтэрнэце.

Матын быў застрэлены паліцыянтамі, якія штурмавалі будынак клюбу праз тры гадзіны пасьля нападу. Ён стаў 50-ай ахвярай наладжанай ім бойні.

Раней паведамлялася, што «Ісламская дзяржава» абвясьціла 29-гадовага амэрыканца адным з сваіх «салдат».

XS
SM
MD
LG