Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 чэрвеня: вечар памяці Алеся Чаркашына


Алесь Чаркашын
Алесь Чаркашын

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Берасьце. Вечар памяці Алеся Чаркашына — беларуса, які загінуў, ваюючы на баку ўкраінскіх урадавых сілаў на Данбасе. Будуць прысутнічаць бацька і брат Алеся Чаркашына, а таксама кіраўніцтва БХД. Месца правядзеньня — «Брэсцкі кур’ер» (вул. 17 верасня, 22-24) Пачатак а 18:00

Менск. Беларуская інтэлектуальная гульня, прысьвечаная беларускай культуры. Месца правядзеньня — Бар «Піўняры» (вул. Лабанка, 77) Пачатак а 19:00

Менск. Балетнае лета ў Вялікім тэатры. Новая пастаноўка балету «Маленькі прынц» Яўгена Глебава. Прэм’ера ў Менску адбылася леташняй восеньню. Вялікі тэатар (пл. Парыскай Камуны, 1) Пачатак а 19:00.

Менск. Канцэрт гурту «Нагуаль». Месца правядзеньня — «Графіці» (зав. Калініна, 16) Пачатак а 19:00.

Горадня. Лекцыя траўніка Алеся Сьпіцына пра беларускія лекавыя расьліны. Месца правядзеньня — Крама «Цудоўня» (вул. Вялікая Траецкая, 16) Пачатак а 19:00.

Менск. Дні зьніжак на нехарчовыя тавары ў крамах гораду.
Унівэрмаг «Беларусь» 14 чэрвеня будзе гандляваць са зьніжкай на 20%.

У гісторыі:

1792 — Барысаў атрымаў ад уладаў Расеі новы герб.

1905 — пачалося паўстаньне каманды расейскага браняносца «Пацёмкін» на Чорным моры, адна са знакавых падзеяў рэвалюцыі 1905-1907 гг. у Расеі.

1906 — у Беластоку адбыўся габрэйскі пагром.

1937 — у Маскве арыштаваны Мікалай Галадзед, Старшыня Савету народных камісараў БССР. Пасьля арышту ў Маскве быў скіраваны ў Менск, дзе ў часе допыту ў будынку НКВД выкінуўся з акна 5-га паверху.

1938 — заснаваны Беларускі дзяржаўны тэатар лялек.

1941 — савецкія войскі распачалі масавую дэпартацыю грамадзян Латвіі, Летувы й Эстоніі ў аддаленыя расейскія рэгіёны

1982 — перамога Брытаніі над Аргентынаю ў вайне за Фалклэнды

1995 — тэрарыстычная група Шаміля Басаева захапіла ў закладнікі каля 1600 чалавек у шпіталі гораду Будзёнаўску.

У памяці:

1867 — нарадзіўся Мітрафан Доўнар-Запольскі, беларускі гісторык, этнограф, фальклярыст і літаратуразнавец, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай гістарыяграфіі. Напісаў грунтоўныя працы па гісторыі Беларусі: «Беларускае мінулае», «Нарысы па гісторыі Беларусі».

1900 — нарадзіўся Міхась Забэйда-Суміцкі, беларускі сьпявак. Пасьпяхова выступаў у Мілянскай опэры, сьпяваў на 16-ці мовах. Акрамя клясычнага рэпэртуару Забэйда-Суміцкі абавязкова ўключаў у кожнае сваё выступленьне народныя песьні і вакальныя творы беларускіх кампазытараў.

1986 — памёр Хорхэ Луіс Борхэс, аргентынскі пісьменьнік.

1995 — памёр Роджэр Жалязны, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст.

ЦЫТАТА:

Радзіма пачынаецца з жанчыны.
Я гэта адчуваў, а ўразумець
яшчэ не мог — дзіцём шчапаў лучыну,
каб хворую матулю адагрэць,

і разам зь ёй да позьняе гадзіны
мы слухалі трывожны крыгалом,
ня ведаў я, што грэў тады Радзіму
і не падманным, а жывым агнём.

Анатоль Сыс, «Радзіма пачынаецца з жанчыны»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG