Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольгу Мікалайчык і Максіма Вінярскага пакаралі штрафамі


Вольга Мікалайчык
Вольга Мікалайчык

Партызанскі суд Менску 13 чэрвеня аштрафаваў актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага і незалежную рэжысэрку Вольгу Мікалайчык на 40 базавых кожнага (па 8,4 мільёна рублёў).

Актывістаў зьвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванага пікету, падчас якога ля стэлы на плошчы Перамогі былі вывешаныя партрэты зьніклых апанэнтаў улады — Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і журналіста Зьмітра Завадзкага.

Максім Вінярскі
Максім Вінярскі

Як распавяла карэспандэнту Свабоды Вольга Мікалайчык, у суд прыйшлі сьведкі — амапаўцы.

«Прыйшлі сьведчыць амапаўцы. Тады ж выклікалі цэлы атрад амапаўцаў зьняць папяровыя партрэты. Як заўсёды, суд не прыняў нашы хадайніцтвы. Усё гэта абрыдла. Калі б не партрэты зьніклых, я б наогул не пайшла на гэты працэс. Калі я спыталася амапаўца, хто быў на партрэтах, ён нават не мог назваць, што за людзі там былі. Што з гэтых людзей хацець?»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG