Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працягваецца суд за партрэты зьніклых на плошчы Перамогі


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У Партызанскім судзе Менску 13 чэрвеня працягваецца разгляд адміністрацыйнай справы, пачатай супраць актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага і незалежнай рэжысэркі Вольгі Мікалайчык.

Актывістаў вінавацяць у вывешваньні 16 сакавіка ля стэлы на плошчы Перамогі партрэтаў зьніклых апанэнтаў улады — Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і журналіста Зьмітра Завадзкага. Пад партэрамі, памерам мэтар на два з паловай, былі надпісы: «Дзе Захаранка?», «Дзе Завадзкі?», «Дзе Ганчар?», «Дзе Красоўскі?».

Партрэты віселі каля 50 хвілін, пакуль амапаўцы іх не сарвалі.

Па гэтым факце спачатку была заведзеная крымінальная справа, і судовы разбор цягнуўся каля месяца. Пра гэта стала вядома падчас першага пасяджэньня суду 6 чэрвеня. Потым справу супраць Вінярскага і Мікалайчык перакваліфікавалі ў адміністрацыйную па артыкуле за хуліганства. Цяпер іх вінавацяць у правядзеньні несанкцыянаванага пікету.

XS
SM
MD
LG