Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На чэскім радыё пачалося чытаньне кнігі Сьвятланы Алексіевіч


Кожны дзень а 18.30 у эфір выходзіць паўгадзінны выпуск літаратурнай перадачы з мастацкім чытаньнем урыўкаў чэскага перакладу кнігі «Час сэканд-хэнд».

Чытаньне пачалося 3 чэрвеня і будзе працягвацца да суботы 18 чэрвеня. Кнігу ў музычным афармленьні чытае вядомая чэская акторка Апалена Вэдава.

У анонсе перадачы гаворыцца, што зь яе чытач даведаецца, на чым, апрача страху і рэпрэсіяў, трымаўся савецкі рэжым «у Расеі», а таксама пра тое, што пасьля падзеньня рэжыму Брэжнева людзі ў СССР чакалі і спадзяваліся, што на зьмену прыйдзе больш чалавечная вэрсія сацыялізму, а ня жорсткі капіталізм, які прынёс шмат каму беднасьць і галечу.

Адразу пасьля выхаду ў эфір чарговага фрагмэнту перадачы гукавая вэрсія выстаўляецца на сайт, дзе застаецца даступнаю на працягу аднаго тыдня.

XS
SM
MD
LG