Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пропісь


Арвід Лільелунд, «Цяжкая праца пры лямпе вечарам» (1896).
Арвід Лільелунд, «Цяжкая праца пры лямпе вечарам» (1896).

Цяпер амаль усе дзеці пішуць так, што нічога не разьбярэш. Таму што ў школе не карыстаюцца пропісямі, па якіх можна навучыцца прыгожа пісаць. Мне пасьля першай клясы з-за дрэннага почырку настаўніца задала на лета перапісаць у сшытак усю пропісь. Часу было шмат да верасьня, я хутка пра заданьне забыўся. Аднойчы, сустрэўшыся з настаўніцай, пачуў: «У школу прыходзь зь перапісанай пропісьсю, а калі нічога не пісаў, то можаш і далей гойсаць па палях!» Пасьля гэтага цэлы тыдзень, сапсаваўшы кучу сшыткаў, я выводзіў літаркі, і ў школу прыйшоў з выкананым заданьнем. І мая першая настаўніца мяне пахваліла. З таго часу пішу чытэльна.

Віктар Шніп


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG