Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя ЗША прадухіліла верагодны тэракт у Каліфорніі


Паліцыя ў амэрыканскім горадзе Санта-Моніка затрымала 20-гадовага Джэймса Уэслі Гавэла са стралковай зброяй і прыдатнымі для вырабу выбухоўкі хімічнымі рэчывамі. Затрыманы распавёў паліцыянтам, што хацеў «нашкодзіць» гей-параду ў Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія.

Гэта адбылося 12 чэрвеня усяго празь некалькі гадзінаў пасьля таго, як Амар Матын забіў 50 чалавек і параніў яшчэ больш за паўсотні у гей-клюбе ў іншым амэрыканскім горадзе Арланда.

Паліцыя паведаміла, што не знайшла доказаў якой-небудзь сувязі паміж гэтымі двума асобамі.

Гавэла празь нейкі час крыху зьмяніў свае паказаньні, сказаўшы, што ня меў выразных намераў адносна гей-параду.

Выявіць зброевы арсэнал і прыдатныя для вырабу выбухоўкі хімічныя рэчывы паліцыі дапамаглі жыхары горада Санта-Моніка. Яны патэлефанавалі ў паліцыю, каб паведаміць пра падазроныя паводзіны Гавэла, які няправільна прыпаркаваў свой аўтамабіль.

XS
SM
MD
LG