Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыярх Кірыл назваў ерасьсю веру ў магутнасьць чалавека


Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл занепакоены «ерасьсю чалавекабожжа», якая распаўсюджваецца ў сьвеце.

«Мы ведаем, як гэтая ерась, якая ўзьнікла ў складаныя стагодзьдзі Новага часу, сёньня пашырылася па ўсім сьвеце, выцясьняючы веру ў Бога. Вера ў Бога замяняецца верай у магутнасьць чалавека», — сказаў патрыярх у нядзелю, у Дзень Расеі, пасьля літургіі ў асьвячаным ім Благавешчанскім кафедральным саборы Яшкар-Алы.

Як нагадаў ён, ідэя аб тым, што ад чалавека залежыць тое, што адбываецца ў сьвеце, чалавек — мера рэчаў, ён вызначае, што такое дабро і зло, паўстала ў XVI стагодзьдзі, і «мы ведаем, што адбывалася ў краінах Эўропы і ў нашай шматпакутнай краіне, калі чалавек абагаўляўая і ўзьнікаў культ асобы ».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG