Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УЭФА папярэдзіла Расею і Англію аб магчымасьці дыскваліфікацыі


Саюз эўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЭФА) заявіў, што зборныя Расеі і Англіі могуць быць дыскваліфікаваныя і ня змогуць больш удзельнічаць у Эўра-2016, калі фанаты гэтых каманд і далей будуць удзельнічаць у беспарадках.

У заяве УЭФА гаворыцца, што саюз «не выключае ўвядзеньня дадатковых санкцый у дачыненьні да Асацыяцыі футболу Англіі і Расейскага футбольнага саюзу (РФС) аж да дыскваліфікацыі каманд з турніру ў выпадку, калі такі гвалт паўторыцца».

Раней стала вядома, што УЭФА распачала дысцыплінарнае слуханьне ў дачыненьні да Расейскага футбольнага саюзу (РФС) па выніках матчу чэмпіянату Эўропы Расея-Англія.

Заўзятарам зборнай Расеі ставяцца ў віну беспарадкі, расысцкія паводзіны і выкарыстаньне піратэхнікі, паведамляецца на афіцыйным сайце УЭФА.

Расейскі міністар спорту Віталь Мутко адзначыў, што трыбуны ангельскіх і расейскіх заўзятараў не былі падзеленыя спэцыяльнай буфэрнай зонай.

Пасьля матчу некалькі дзясяткаў расейскіх заўзятараў прарваліся на трыбуны, дзе знаходзіліся ангельскія фанаты, і паспрабавалі сарваць ангельскія сьцягі. Яны таксама закідалі брытанцаў староньнімі прадметамі. Відавочцы таксама паведамляюць пра тое, што на трыбунах запалілі фаер.

Бойка была перапыненая толькі пасьля ўмяшаньня сьцюардаў, якія працавалі на матчы.

XS
SM
MD
LG