Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў і сэпаратысты абвінавачваюць адны адных у шматлікіх абстрэлах


Паводле дадзеных украінскіх вайскоўцаў, байцы самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» у ноч на 12 чэрвеня каля 800 разоў абстралялі іх пазыцыі. У ДНР, у сваю чаргу, заяўляюць больш чым пра 600 абстрэлаў з боку ўрадавых войскаў.

Прадстаўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны па пытаньнях ваеннай апэрацыі на ўсходзе краіны Аляксандар Матузянік паведаміў, што за суткі раненьні атрымалі 12 украінскіх вайскоўцаў. Паводле яго, баі з прымяненьнем артылерыі ішлі пад Данецкам, Марыюпалем і Луганскам. У «ДНР» заявілі пра чатырох загінулых сэпаратыстаў.

Паводле дадзеных Міністэрства абароны Ўкраіны, зь вясны 2014 году ахвярамі ўзброенага канфлікту ў Данбасе сталі больш за 2600 украінскіх вайскоўцаў, больш за 9 тысяч былі параненыя.

XS
SM
MD
LG