Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стральба ў гей-клюбе ў ЗША: 20 чалавек забітыя


Паводле папярэдніх дадзеных, 20 чалавек загінулі і 40 былі паранены ў выніку страляніны, якую адкрыў зламысьнік у начным гей-клюбе «Пульс» у горадзе Арланда, штата Флорыда.

Пра гэта паведамляюць амэрыканскія СМІ.

Сам нападнік быў застрэлены паліцыяй.

Паведамляецца, што на тэматычным лацінаамэрыканскім вечары ў клюбе прысутнічала больш за сто чалавек.

У сацыяльных сетках відавочцы выклалі відэа, на якіх бачныя дзесяткі машын хуткай дапамогі, якія зьехаліся да клюба. На ходніках мэдыкі аказваюць дапамогу пацярпелым, многія з іх у крыві.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG