Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь — у дзесятцы найгоршых краін для працоўных


Міжнародная канфэдэрацыя прафсаюзаў (МКП) аднесла Беларусь да ліку краін, дзе адсутнічаюць гарантыі правоў працоўных. Пра гэта паведамляе сайт МКП.

Згодна Глябальнаму індэксу па правах працоўных за 2016 год, у дзесятку горшых краін для працоўных увайшлі Беларусь, Кітай, Калюмбія, Камбоджа, Гватэмала, Індыя, Іран, Катар, Турэччына і ААЭ.

Глябальны індэкс МКП па правах ранжыруе 141 краіну па 97 міжнародна прызнаным крытэрам з мэтай ацаніць ступень абароны працоўных як на заканадаўчым узроўні, так і на практыцы.

Агульны рэйтынг адносіць кожную краіну да адной з катэгорый:

1. Аднаразовага парушэньня правоў: 13 краін, уключна Нямеччыну і Уругвай

2. Паўтаральныя парушэньня правоў: 22 краіны, уключна Ірляндыю і Японію

3. Рэгулярныя парушэньня правоў: 36 краін, уключна Ізраіль і Аўстралію

4. Сыстэмныя парушэньні правоў: 27 краін, уключна Польшчу і ЗША

5. Адсутнасьць гарантый правоў: 27 краін, уключна Беларусь, Кітай і Нігерыю

5+ Адсутнасьць гарантый правоў з-за разбуранай сыстэмы вяршэнства закона: 10 краін, уключна Бурундзі, Палестыну і Сырыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG