Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УЕФА пачала расьсьледаваньне сутыкненьняў паміж ангельскімі і расейскімі футбольнымі заўзятарамі


Пасьля матчу Расея-Англія, у суботу, 11 чэрвеня, на трыбунах марсэльскага стадыёна адбыліся сутыкненьні паміж расейскімі і ангельскімі заўзятарамі. Пры гэтым расейскія заўзятары напалі на супрацоўнікаў службы бясьпекі стадыёна. УЕФА адкрыла дысцыплінарнае расьсьледаваньне ў дачыненьні да абедзьвюх каманд, паведамляе RFI.

Пасьля матчу Расея-Англія, які завяршыўся ўнічыю 1-1, мясцовая прэса паведаміла пра сутыкненьні паміж заўзятарамі, якія адбыліся пасьля матчу на самім стадыёне, у мэтро і ў порце Марсэля.

Бойкі ўспыхнулі прама на трыбунах, пасьля завяршэньня гульні. Па некаторых дадзеных, сутыкненьня ўспыхнулі пасьля таго як расейскія заўзятары падпалілі дымавую шашку.

Мясцовая газэта La Provence паведамляе, што расейскія заўзятары, якіх спрабавалі стрымаць супрацоўнікі службы бясьпекі стадыёна, накінуліся на апошніх, а затым, калі выйшаў на вуліцу, сарвалі мэталічныя краты, што агароджваюць уваход у спартыўны комплекс.

Сутыкненьні паміж ангельскімі і расейскімі заўзятарамі праходзілі і напярэдадні матчу паміж дзьвюма зборнымі. Пацярпелі дзесяткі чалавек, паліцыя некалькі разоў ужывала сьлезацечны газ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG