Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яўгенія Кісялёва вінавацяць у закліках да тэрарызму, у кватэры яго цешчы быў ператрус


Яўгені Кісялёў.
Яўгені Кісялёў.

Тэлевядоўцу, былога дырэктара расейскай тэлекампаніі НТВ Яўгенія Кісялёва, які даўно жыве і працуе ў Кіеве, у Расеі абвінавачваюць у закліках да тэрарызму.

Кісялёў напісаў у сваім блогу, што ў маскоўскую кватэру яго 88-гадовай цешчы, дзе ён прапісаны, прыйшлі супрацоўнікі спэцслужбаў. У кватэры адбыўся ператрус, аднак нічога канфіскавана не было.

«Якія б пагрозы ні гучалі ў мой адрас, якой бы брудам ні спрабавалі мяне абліць, як бы ні спрабавалі мяне запалохаць — у Маскве ці, у Кіеве ці дзесьці яшчэ, я не мае намеру адступацца ад сваіх перакананьняў. Я лічу, што Пуцін „узброены і вельмі небясьпечны“. Уся яго палітыка, зьнешняя і ўнутраная, падпарадкаваная адзінай мэты — утрымаць уладу любой цаной — вядзе Расею да катастрофы. Яе трэба прадухіліць», — піша тэлевядоўца.

У інтэрві. Радыё Свабода Кісялёў расказаў пра ператрус:

У Расеі цяпер адны «скрэпы».

«Там быў адвакат маёй жонкі. Як я зразумеў, сьледчы паказаў яму пастанову суду аб правядзеньні ператрусу, у гэтай пастанове ўказаны і артыкул, паводле якога распачалі крымінальную справу. Фармальна былі падставы праводзіць ператрус у кватэры маёй цешчы, таму што я там зарэгістраваны. Фактычна гэта прававое самадурства, таму што любы пісьменны юрыст вам скажа: закон не павінен уступаць у супярэчнасьць са здаровым розумам і базавымі нормамі маральнасьці і маралі, калі, зразумела, у Расеі такія нормы засталіся. У Расеі цяпер адны «скрэпы», а паміж «скрэпамі» і элемэнтарнымі нормамі маралі і маральнасьці, што існуюць у цывілізаваным грамадзтве, дыстанцыя вялізнага памеру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG