Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Маладэчне аштрафавалі двух удзельнікаў пікету супраць сьвінакомплексаў


Пікет 12 траўня.

Пікет 12 траўня.

Суды прайшлі 10 чэрвеня, паведамляе сайт Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі (БХД).

Старшыня Барысаўскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Алесь Абрамовіч атрымаў штраф 40 базавых велічынь (8.400.000 рублёў), а каардынатар БХД па Менскай вобласьці Павел Пракаповіч — 30 (6.300.000).

Пікет супраць будаўніцтва сьвінакомплексаў у Маладэчанскім раёне прайшоў у Маладэчне насупраць райвыканкаму 12 траўня.

Пікет, у якім бралі ўдзел каля васьмі чалавек, доўжыўся сорак хвілінаў. Удзельнікі трымалі плякаты «Не сьвінству ўладаў!», «Хто адкажа за зьнішчаную экалёгію?» і іншыя. У пікеце таксама бралі ўдзел актывісты экалягічнай ініцыятывы «Кошт жыцьця», якія трымалі расьцяжкі «Не будаўніцтву сьвінарніка» і «Будуючы сьвінарнік, капаеце сабе магілу».

16 траўня за ўдзел у гэтым пікеце актывіста Паўла Сяргея асудзілі на 7 сутак арышту.

Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі, кампанія «Вялес-Міт» пабудуе два сьвінакомплексы на сто тысяч галоў кожны ў Маладэчанскім раёне непадалёк ад вёсак Соўлава і Палачаны. Комплексы пабудуюць на працягу 2015–2018 гадоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG