Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Польшча атрымала згоду НАТО на разьмяшчэньне кантынгенту побач зь Літвой


Падчас маштабных вучэньняў Anakonda-2016 у Польшчы

Падчас маштабных вучэньняў Anakonda-2016 у Польшчы

Польскія ўлады дамагліся згоды НАТО на разьмяшчэньне кантынгенту на сваёй тэрыторыі, паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на намесьніка міністра абароны Польшчы Томаша Шаткоўскага. Рашэньне павінна быць агучана на саміце альянсу ў Варшаве.

На гэтым тыдні ў Польшчы пачаліся маштабныя вучэньні Anakonda-2016, якія, паводле ацэнкі Крамля, не спрыяюць узаемнаму даверу. Паводле дадзеных WSJ, воінскі кантынгент НАТО ў Польшчы плянуецца разьмясьціць у горадзе Сувалкі — у Варшаве лічаць, што гэты раён будзе асабліва ўразьлівым ў выпадку ваеннага канфлікту з Расеяй. Меркаваны памер і абсталяваньне сіл у гэтым раёне не ўдакладняюцца.

Выданьне прыводзіць словы намесьніка міністра абароны Польшчы Томаша Шаткоўскага, які заявіў журналістам, што яго краіна «зрабіла прапанову, і хаўрусьнікі (па ваенна-палітычным блёку) далі папярэднюю згоду на разьмяшчэньне войскаў НАТО на ратацыйнай аснове паблізу горада Сувалкі (што недалёка ад мяжы зь Літвой і зь Беларусьсю).

Кантынгент, як мяркуецца, будзе разгорнуты ў пачатку наступнага году. Шаткоўскі, як канстатуе газэта, разьлічвае, што пасьля саміту НАТО зьменіць «мэтады абароны ўсходняга флянгу». Разам з тым, намесьнік міністра абароны прызнаў, што і прапанаваныя польскім бокам захады ня будуць азначаць «стварэньня бэтоннай сьцяны» для абароны ад Расеі.

Напярэдадні саміту НАТО ў Варшаве (які заплянаваны на 8-9 ліпеня) у Брусэлі пройдзе нарада міністраў абароны краінаў альянсу. Раней паступалі паведамленьні аб тым, што на гэтай нарадзе будзе абмяркоўвацца разгортваньне на ратацыйнай аснове чатырох шматнацыянальных батальёнаў НАТО ва Ўсходняй Эўропе. Раней генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг тлумачыў, што ваенная прысутнасьць НАТО будзе ўзмоцненая ў Польшчы для таго, каб сыгналізаваць, што напад на краіну будзе расцэнены як напад на ўвесь альянс. У Маскве катэгарычна адпрэчваюць разьвіцьцё сытуацыі, на якое намякаюць ў НАТО. Сталы прадстаўнік РФ пры альянсе Аляксандар Грушко назваў абсурднымі заявы аб плянах РФ напасьці на Польшчу.

XS
SM
MD
LG