Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 чэрвеня — чарговае паседжаньне камітэту «Свабоду Эдуарду Пальчысу»


Падчас мінулага паседжаньня камітэту салідарнасьці з арыштаванымі ў Расеі беларускімі грамадзянамі Кірылам Сілівончыкам и Эдуардам Пальчысам. Менск, 28 красавіка 2016 году

Падчас мінулага паседжаньня камітэту салідарнасьці з арыштаванымі ў Расеі беларускімі грамадзянамі Кірылам Сілівончыкам и Эдуардам Пальчысам. Менск, 28 красавіка 2016 году

У панядзелак 13 чэрвеня а 18-ай гадзіне у Менску на сядзібе партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) адбудзецца паседжаньне камітэту «Свабоду Эдуарду Пальчысу!»

Пра гэта паведаміў сябра камітэту, сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец: «Хлопца гнояць у турме за тое, што ён супраць імпэрыі і за незалежнасьць. Запрашаем далучацца!»

На мінулым тыдні стала вядома, што Эдуард Пальчыс, меркаваны стваральнік і аўтар рэсурсу 1863x.com, вядомы пад псэўданімам Jhon Silver, экстрадаваны ў Беларусь з Расеі. Зь СІЗА № 1 г. Менску яго перавялі ў Жодзіна. Да Пальчыса дагэтуль не дапусьцілі адваката.

9 чэрвеня пад сьценамі СІЗА № 1 адбыўся пікет салідарнасьці з Эдуардам Пальчысам. Раней Сьледчы камітэт паведаміў Радыё Свабода, што ўпраўленьнем Сьледчага камітэту па Менску расьсьледуецца крымінальная справа ў дачыненьні да 25-гадовага ўраджэнца Гарадзенскай вобласьці паводле ч. 1 арт. 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасьці або розьні) і ч. 2 арт. 343 (распаўсюджваньне парнаграфічных матэрыялаў) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. За гэта яму пагражае арышт на тэрмін да 6 месяцаў ці абмежаваньне альбо пазбаўленьне волі на тэрмін да 5 год. За «распаўсюд парнаграфіі» — пазбаўленьне волі на тэрмін ад двух да чатырох год.

XS
SM
MD
LG