Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У першую ж гадзіну пасьля публікацыі твіта «Выдалі свой акаўнт», адрасаванага Дональду Трампу, было зроблена больш за 130 тысяч перапостаў.

Паведамленьне, якое апублікавала на сваёй старонцы ў Твітары кандыдатка ў прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан у адказ рэспубліканцу Дональду Трампу, стала самым папулярным за час яе прэзыдэнцкай кампаніі.

Клінтан і Трамп абмяняліся зьедлівымі рэплікамі ў Твітэры пасьля таго як дзейны прэзыдэнт ЗША Барак Абама афіцыйна падтрымаў кандыдатуру Клінтан. Трамп напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы: «Абама толькі што падтрымаў несумленную Гілары. Ён хоча яшчэ чатыры гады Абамы, але больш гэтага ня хоча ніхто!».


«Выдалі свой акаўнт», адказала Клінтан, выкарыстоўваючы вядомы ў Твітэры мэм.


У першы ж гадзіну пасьля публікацыі было зроблена больш за 130 тысяч перапостаў гэтага твіту, прыкладна столькі ж карыстальнікаў паставілі адзнаку «падабаецца».

Да гэтага самым папулярным твітам Клінтан было паведамленьне, у якім яна анансавала свой удзел у прэзыдэнцкай гонцы. Яго перапосьцілі 9 тысяч разоў і паставілі 105 тысяч «лайкаў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG